Берасцейцы незадаволеныя працай маршрутнага таксі
Змяніць рух рэйсавага маршрутнага таксі просяць жыхары мікрараёна Паўднёвы ў Берасці. Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі „За свой горад!” Ігар Маслоўскі. Адпаведны калектыўны зварот ужо быў накіраваны ў „Брэстгартранс”,- адзначыў палітык:
– Невялікая карэкціроўка маршруту 2-Т дазволіць звязаць два мікрараёны ў двух розных часках гораду. Гэта будзе адпавядаць інтарэсам жыхароў Берасця. На наш погляд уладальнікі мікрааўтобусаў таксама будуць зацікаўленыя ў такім маршруце, таму што колькасць пасажыраў для іх павялічыцца, і ўсе застануцца задаволеныя.
Маршрутка 2-Т праходзіць па вуліцах Сяброўская, Жукава, Кірпічная і далей да Бернад. Значны жылы масіў па вуліцах Абаронцаў Айчыны, Ракасоўскага, Вінніка і Пранягіна не ахопліваюцца такім маршрутам.
Беларускае Радыё Рацыя