Берасцейцы: Ні ў якім разе не здавацца!



Прыцягваць больш увагі да таго, што адбылося ў Беларусі, і ні ў якім разе не здавацца.

Да такіх дзеянняў заклікаюць берасцейскія ўдзельнікі мірных пратэстаў, што прайшлі праз фізічны і псіхічны гвалт, – адзначыла пацярпелая:

– На ўсё тое, што адбываецца, балюча глядзець, таму што людзям Беларусі, жыхарам, якія вельмі любяць сваю краіну і гатовыя змагацца за яе да апошняга, адкрыта плююць у твар. Улада, якую быццам абіралі ўжо дваццаць шэсць год запар, і наш пакуль прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што 60 адсоткаў сінякоў – гэта пастановачнае фота. І гэта крыўдзіць да глыбіні душы.

Берасцейцы па-ранейшаму не называюць сваіх імёнаў, паколькі баяцца, што будзе адбывацца пераслед іх і іх родных. Але актыўна звяртаюцца па дапамогу юрыстаў і праваабаронцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце