Берасцейцы падалі заяўкі на правядзенне мітынгаў пратэсту
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем чарговы раз падалі заяўкі на правядзенне трох мітынгаў пратэсту. Пра гэта паведаміў мясцовы праваабаронца Раман Кісляк:
– На 12, 17 і 19 жніўня. Будзем падаваць і далей. Калі ўлады і далей будуць нам адмаўляць, то будуць відавочныя іхныя несумленныя паводзіны. І я думаю, што рана ці позна, але мы даб’ёмся таго, каб мы маглі правесці паўнавартасны масавы мітынг.
Заяўкі на правядзенне мітынгаў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода часцей не задавальняюць. Адзіны раз, калі мерапрыемства было дазволена, – гэта акцыя „Берасцейкі супраць свінца”, якая адбылася напрыканцы красавіка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. На мітынг тады сабралося каля 3000 чалавек.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце