Берасцейцы патрабуюць грамадскага абмеркавання па ТАА „АйПаўэр”
Грамадскія абмеркаванні па справаздачы ўздзейнічання на навакольнае асяроддзе патрабуюць ад мясцовых уладаў актывісты, што выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода бліз Берасця.
– Правядзенне экалагічнай экспертызы ў прапанаванай форме парушае заканадаўства, – адзначыла адна з удзельнікаў акцый пратэсту:
– На сайце Берасцейскага райвыканкама, гарвыканкама, аблвыканкама з’явіліся апавяшчэнні «АйПаўэра» пра тое, што яны з’яўляюцца заказчыкам грамадскай экалагічнай экспертызы і ініцыююць яе. На самой справе па законе яны не мелі права гэта рабіць. Сайты і дзяржаўныя органы маюць права толькі размясціць паведамленні пра грамадскія слуханні ў межах дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.
Адпаведная заява аб неабходнасці правядзення грамадскага абмеркавання накіраваная ў Адміністрацыю прэзідэнта, берасцейскі раённы, гарадскі і абласны выканаўчыя камітэты.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
