Берасцейцы патрабуюць закрыць завод АКБ
Закрыць ужо дзеючае прадпрыемства — такое патрабаванне да ўладаў маюць праціўнікі акумулятарнага завода ў Берасці.
„Праца шкоднай вытворчасці адбываецца цягам некалькіх тыдняў пасля пусканаладачных прац”, – распавёў праваабаронец Раман Кісляк:
– Для мяне гэта нічога не значыць, бо адзінае, што мы патрабавалі, гэта закрыць прадпрыемства, якое будавалася, проста не ўводзіць яго ў эксплуатацыю. Цяпер мы патрабуем закрыць дзеючае прадпрыемства, з юрыдычнага пункту гледжання ёсць невялікая розніца. Адзінае гэта тое, што гэты завод ужо пачаў нас атручваць.
З 2018 году гэты завод псуе жыццё жыхарам Берасця і Берасцейскага раёну, дадаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце