Берасцейцы пра затрыманні
Жах і боль — менавіта з такімі словамі звязаныя ўспаміны затрыманых берасцейцаў.
Да іх прымяняецца фізічны і псіхічны ціск за тое, што знаходзяцца на месцы сваёй працы, проста гуляюць па вуліцах ці прымаюць удзел у мірных шэсцях, распавялі самі ахвяры:
– Мы знаходзіліся на тэрыторыі нашай кавярні. Каля нас праходзілі супрацоўнікі АМАПу са шчытамі, білі шчытамі аб шчыты. Мы стаялі спакойна, палілі, было некалькі чалавек, мы глядзелі на тое, што адбываецца. У нейкі момант супрацоўнікі падзяліліся на тры аддзяленні і адно аддзяленне пабегла менавіта на нас.
Значная частка тых, хто трапіў за краты па адміністрацыйных справах ці быў пакараны штрафамі на Берасцейшчыне, не прымалі ўдзел у масавых мерапрыемствах. Усё гэта толькі дапамагло вызначыцца са сваім выбарам людзям, якія мелі сумнеў у тым, ці падтрымліваць яны рэжым.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
