Берасцейцы пратэстуюць супраць адключэння святла



Больш за тысячу подпісаў у падтрымку ўключэння святла ў Берасці ў начны час сабралі актывісты мясцовай суполкі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

DSC02285

Жыхары і госці горада падтрымалі пратэст у форме онлайн-петыцыі. Подпісы накіраваныя ў наглядныя і праваахоўныя органы, пра гэта расказаў палітык Ігар Маслоўскі:

– І міліцыя, і пракуратура атрымалі больш за тысячу электронных зваротаў. Мы будзем чакаць рэакцыі ўладаў. Першыя вынікі мы ўжо маем – на адну гадзіну працягнулі начное асвятленне вуліц. З’явілася інфармацыя, што пачынаецца паэтапнае ўключэнне святла. Але ж пакуль толькі на цэнтральных вуліцах горада.

З прапановай адключаць святло ў горадзе з гадзіны ночы да пяці раніцы выступіў старшыня Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук. Такім чынам ён прапанаваў эканоміць бюджэтныя сродкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtualbrest.by