Берасцейцы пратэстуюць супраць Дэкрэту №3



Сход грамадзян, якія павінны заплаціць падатак на дармаедсва, быў арганізаваны прадстаўнікамі прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці і сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

„Па выніках было прынята рашэнне пра пачатак збору подпісаў”, – распавёў адзін з ініцыятараў мерапрыемства Юры Шаламіцкі:

– Вось такія сустрэчы вельмі патрэбныя, хаця б таму, што тыя незаконныя дзеянні ўлады, якія цяпер адбываюцца, насамрэч ударылі па большай частцы насельніцтва. Гэта ўдарыла не толькі па тых, хто атрымаў лісты, цяпер кожны чалавек, які не трапляе ў гэтыя катэгорыі, задумаўся пра гэтае бяспраўе, што заўтра у іх лік можа трапіць і ён, сваякі.

Паставіць подпіс пад зваротам за адмену дэкрэта аб дармаедстве можна паставіць на адным з прафсаюзных або партыйных офісаў у Берасці. Акрамя гэтага, у бліжэйшы час будуць пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце