Берасцейцы пратэстуюць супраць вышкі Velcom



Сотавы аператар Velcom разам з мясцовымі ўладамі парушае права на экалагічныя ўмовы жыцця. Жыхары некалькіх дамоў Набярэжнай імя Францыска Скарыны ў Берасці выступаюць супраць вышкі мабільнай кампаніі. Яны лічаць, што аб’ект, усталяваны сотавым аператарам, шкодзіць іх здароўю, а гарадскія ўлады не правялі грамадскага абмеркавання ў гэтым пытанні:

– На сённяшні дзень мы сабралі больш за 500 подпісаў за тое, каб гэту вышку адсюдь прыбралі. Мы на гэтай тэрыторыі рэгулярна адпачываем, тут гуляюць летам нашы дзеці, выходзяць на шпацыр мамы з дзеткамі. Тут усе жыхары нашага раёна, а нават і з цэнтральнай часткі горада прыходзяць сюды. Тут жа і пляж побач, і бераг ракі – усё для адпачынку. Але не для чарговай вышкі сотавага аператара!

– Вышка была ўсталявана без узгаднення з грамадскасцю, ніякага апытання не было. Яна месціцца паблізу дзіцячых садкоў, нашага рачнога порта, дзіцячых бібліятэк і іншых публічных месцаў.

Супрацоўнікі кампаніі Velcom сцвярджаюць, што ўсталяванне вышкі не патрабуе ўзгаднення з мясцовымі жыхарамі, і ўсе неабходныя дакументы на вышку яны маюць. Людзі, у сваю чаргу, плануюць звяртацца да дэпутатаў парламента, якія павінны прадстаўляць іх інтарэсы.

DSC07621

DSC07653

ss_nab04

ss_nab01

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: virtualbrest.by, brestcity.com