Берасцейцы працягваюць пратэст супраць АКБ



Выказаць свой пратэст у сувязі са з’яўленнем акумулятарнага завода недалёка ад Берасця чарговы раз сабраліся каля сотні людзей.

Яны прайшліся ад плошчы Леніна да кінатэатра „Беларусь”, дзе быў арганізаваны пікет і мітынг у падтрымку пратэстуючых, кажуць удзельнікі акцыі:

– Хаджу з кастрычніка мінулага года. Як толькі даведаўся, што ёсць такая акцыя супраць завода, то адразу пачаў хадзіць. Справы здаецца рухаюцца ў правільным накірунку, спынілі пакуль па камандзе прэзідэнта працу завода. Аднак, там усё роўна рух ёсць.

– Канешне ёсць вынік, бо калі нават уладзе гэта не падабаецца, то значыць ёсць вынік. 

Акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці адбываюцца ўжо больш за паўтары гады. Кожны тыдзень на вуліцы горада выходзіць ад сотні да некалькіх соцень чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце