Берасцейцы працягваюць змаганне



Берасцейцы працягваюць змаганне супраць з’яўлення акумулятарнага завода. Кожны тыдзень свой пратэст выказвае звыш сотні чалавек. Яны абмяркоўваюць шляхі дасягнення закрыцця шкоднай вытворчасці, а таксама дзеляцца ўражаннямі ад апошніх навінаў:

– Пытанне, якое не падымі, усё вострае, з усіх бакоў. А тут я, таму што я – супраць, я – за чыстае Берасце, я – за здароўе сваіх дзяцей, унукаў, пляменнікаў і ўсяго горада.

– Глядзім, якія вынікі мы маем, і просім амаль ужо два гады спыніць акумулятарны завод.

– Канешне, вельмі важна, каб у дэпутаты трапіў наш Вова Мароз, каб хоць неяк рэгуляваць новыя законы. Але думаю, што ўлады гэтага не дапусцяць.

На апошнім сходзе берасцейцы абмеркавалі фармат правядзення палітычнай кампаніі і падрыхтоўку мітынгу. На 3 лістапада ўжо пададзеная чарговая заяўка на правядзенне масавага мерапрыемства бліз Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце