Берасцейцы супраць акумулятарнага завода



Разабраць акумулятарны завод — такую прапанову выказвае кіраўнік арганізацыі “За свой горад” Ігар Маслоўскі.

Адкрытага і сумленнага дыялога з грамадскасцю так і не атрымалася. А шкодная вытворчасць днямі можа быць запушчана, — адзначыў палітык:

– Разабраць на запчасткі і паглядзець, з якіх запчастак ён зроблены, каб яны прайшлі экспертызу. Наступны крок, мы яго прапаноўвалі ранней, – абвясціць конкурс, напрыклад, 3 – 5 пляцовак на тэрыторыі Берасцейскай вобласці, якія знаходзяцца на значнай адлегласці ад населеных пунктаў. І далей вывучыць грамадскую думку. Гэта можна зрабіць звычайным апытаннем ці нават правесці рэферэндум.

Там, дзе грамадская думка будзе найбольш станоўчая, — менавіта ў гэтым месцы варта будаваць завод, — падагульніў Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце