Берасцейцы супраць заводу АКБ
Больш за шаснаццаць тысяч беларускіх рублёў штрафаў прысудзілі берасцейцам, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
Агулам гэта складае каля васьмі соцень базавых велічыняў, — адзначыў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Людзям прысудзілі столькі штрафаў, я ўжо не кажу пра суткі, якія яны адседзелі, іх цяжка кампенсаваць і ацаніць маральныя пакуты. Але калі ў краіне заробак каля 500 рублёў, палічыце, колькі заробкаў людзі не атрымалі, колькі дзяцей недаатрымала якаснага харчавання, таму што іхных бацькоў проста пакаралі і забралі грошы.
Літаральна за год па заводу АКБ было разгледжана сорак тры адміністрацыйныя справы. Толькі две з іх былі спыненыя.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
