Берасцейцы выпусцілі новыя сувеніры
„Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці” выдаў серыю сувенірных вырабаў, прысвечаных розным перыядам гісторыі горада. Гэта календары, магніты і паштоўкі, якія былі распрацаваны берасцейцамі як для гараджан, так і для гасцей. Кажа прадстаўніца фонду Аліна Дзеравянка:
– Рэч у тым, што мы, кожны раз трапляючы ў Берасцейскую крэпасць, наведваючы сувенірныя крамы, заўважылі, што ўсе прапановы сучасных сувеніраў дастаткова аднастайныя, сумныя і не вельмі цікавыя, асабліва для моладзі. Таму мы падумалі і вырашылі стварыць нешта больш разнастайнае.
Дызайнер паштовак Воўка Плюмбум, набыць іх можна будзе ў сувенірных лаўках Берасця ды ў кнігарні “Логвінаў” у Менску.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара