Берасцейцы выставілі свае патрабаванні ўладам горада
Берасцейцы сустрэліся з Аляксандрам Рагачуком і іншымі чыноўнікамі, каб выставіць свае патрабаванні.
Адным з іх было – вызваленне затрыманых напярэдадні, у дзень і пасля выбараў. Пасля маршу ў бок мясцовага СІЗА і пікетавання ўстановы, улады пагадзіліся спыніць адміністрацыйны пераслед і пачалі „пачкамі” вызваляць затрыманых. Сярод іх шмат збітых.
Слухайце рэпартаж у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
