Берасцейцы з кампаніі „За Вела-Берасце” сустрэліся з украінскімі калегамі
З адукацыйным візітам яны наведалі ўкраінскі горад Львоў. Актывісты абмяняліся досведам у змаганні за паляпшэнне велаінфраструктуры гарадоў і абмеркавалі магчымыя сумесныя кампаніі на будучыню. Каардынатар кампаніі “За Вела-Берасце” Уладзімір Красько распавёў пра асноўныя вынікі сустрэчы:
– Па-першае, мы атрымалі досвед, як узаемадзейнічаюць улады і роварныя клубы. Таксама атрымалі досвед вырашэння шэрагу роварных пытанняў: як гэта рабілася ва Украіне, як выдзяляліся роварныя сцежкі, як і за чый кошт будаваліся паркоўкі, якім чынам бізнес можа ўдзельнічаць у гэтым і як яго зацікавіць. Зразумела, абмяняліся кантактамі з нашымі ўкраінскімі калегамі.
“У планах на будучы год – шэраг міжнародных мерапрыемстваў”, – распавёў Уладзімір Красько. Паводле яго словаў, асабліва актуальнымі будуць кампаніі па перасоўванне праз мяжу на роварах.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце