Берасцейцы збіраюць грошы на закупку сродкаў абароны для медыкаў
Сродкі абароны для медыцынскага персаналу і пацыентаў — гэта пытанне нумар адзін, якое задаюць берасцейскія лекары свайму кіраўніцтву. Яны турбуюцца за жыццё і здароўе жыхароў рэгіёна:
– Паралельна з дзяржаўнай дапамогай неабыякавыя берасцейцы збіраюць грошы праз платформу Мола-Мола для закупкі гігіенічных сродкаў, масак, рэспіратараў, санітайзераў для медыцынскага персаналу.
Галоўны лекар Берасцейскай гарадской цэнтральнай лякарні Алег Вялічка сцвярджае, што на дадзены момант ва ўстанове аховы здароўя ёсць усё неабходнае. Паколькі на Берасцейшчыну каронавірус прыйшоў апошнім, то ў адрозненні ад Менска ці Віцебска медыкі з больгаша былі падрыхтаваныя.
Таксама для таго, каб не падвяргаць рызыцы заражэння, для медыкаў арганізаваныя кантакт-цэнтры. Медыцынскія супрацоўнікі пасля змены могуць не сыходзіць дадому.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Reuters