Берасцейцы збіраюць подпісы за 7-гадзінны працоўны дзень
Збор подпісаў за сямігадзінны працоўны дзень працягваецца на Берасцейшчыне.
Агулам пад зваротам да ўладаў ужо падпісалася пяць соцень чалавек, – пра гэта распавяла кіраўнік гарадской арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Людміла Дзенісенка:
– Каб прадстаўнікі рабочых, прадстаўнікі інтэлігенцыі, тыя людзі, якія занятыя на вытворчасці, маглі больш часу праводзіць з дзецьмі. Таму што праблема выхавання моладзі стаіць у нас на дадзены момант даволі востра.
Як адзначыла Людміла Дзенісенка, з тымі людзьмі, што пакідалі свае кантактныя дадзеныя, будзе працягнутая праца цягам прэзідэнцкай кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
