Берасцейцы звяртаюцца па дапамогу
Сотні чалавек звярнуліся па дапамогу да праваабаронцаў і прафесійных адвакатаў у Берасці ды Берасцейскай вобласці.
Большасць з іх падвергнулася гвалту і псіхалагічнаму ціску з боку сілавікоў, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Затрымана больш за 1000, з іх праз ІЧУ, СІЗА і месцы зняволення прайшлі больш за 800 чалавек. Сотні ўжо звярнуліся па дапамогу, шмат хто аказвае дапамогу – і адвакаты, і юрысты-валанцёры, некалькі такіх цэнтраў. Пакуль дакладнай лічбы тых, хто звярнуўся і абскарджваў у нас няма.
Цяпер у ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна горада Берасця знаходзіцца 34 чалавека, што ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту. Пераважная большасць затрыманыя згодна крымінальных артыкулаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце