Без салідарнасці ў такіх умовах немагчыма
На Піншчыне працягваецца дабрачынны марафон дапамогі медыкам, якія змагаюцца з каронавіруснай інфекцыяй.
У гарадскую лякарню па некалькі разоў на тыдзень ад неабыякавых пінчукоў і сацыяльна адказных арганізацыяў паступаюць сродкі асабістай абароны, касцюмы, медыцынскія акуляры і дэзынфекуючыя прэпараты.
Без салідарнасці ў такіх умовах немагчыма, – адзначае ўдзельнік ініцыятывы па падтрымцы пінскіх медыкаў Мікалай Гарыгляд:
– Закупілі маскі спецыяльныя для аховы. Сёння мы не адны тыя людзі і арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў змаганні з гэтым вірусам. А як па-іншаму? Увесь свет сёння змагаецца, і краіны дапамагаюць адна адной. Адпаведна і мы не можам застацца ў баку. Гэта наша краіна, наш горад, нашы людзі, наш дом. А як кажуць, у сваім доме чужой бяды не бывае.
Некаторыя пінскія арганізацыі, як аб’яднанне «З дабрынёй па свеце», самі шыюць маскі і абарончыя касцюмы для гарадской паліклінікі, а мясцовы Цэнтр сацыяльных рашэнняў збірае ахвяраванні і набывае неабходныя сродкі абароны для медыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя