Без віз – у санаторыі
Рыхтуецца пералік краін, грамадзянам якіх будзе дазволена без віз уязджаць у Беларусь для санаторна-курортнага аздараўлення, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Паводле яго слоў, гэты пералік яшчэ ўзгадняецца з рознымі інстанцыямі, але плануецца, што ў яго ўвойдуць ад 10 да 20 краін.
Балбатоўскі паведаміў, што ў гэтым і мінулым годзе асноўную масу замежных адпачывальнікаў у Беларусі складалі расіяне — ад 80 да 90%.
Дырэктар цэнтра таксама паведаміў, што цяпер у аздараўленчых установах праводзіцца абавязковая дзяржаўная атэстацыя, якая ажыццяўляецца раз у пяць гадоў. Сёлета для санаторыяў будзе ўведзена вышэйшая катэгорыя. Раней іх было тры: першая, другая і трэцяя. Санаторый, які набярэ больш чым па 100 крытэрыях 190 балаў, атрымае статус вышэйшай катэгорыі. Паводле слоў Балбатоўскага, менавіта гэту катэгорыю для аздараўлення выбіраюць замежныя турысты.
Паводле by.belapan.by
Фота holiday.by