Безгаспадарчыя дарогі – ў цэнтры ўвагі актывістаў
Узаконіць статус безгаспадарчых дарог прапануюць у Берасці. Актывісты кампаніі “Гавары Праўду!” сумесна з грамадзянамі накіравалі калектыўны зварот у Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт і берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Прычынай стала наяўнасць шматлікіх фактаў, што безгаспадарчыя дарогі не абслугоўваюцца, – кажа актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі:
– Ужо некалькі год берасцейцаў турбуе праблема безгаспадарчых дарог. Колькі іх у цэлым па горадзе невядома, алеў сваёй практыцы мы выявілі некалькі такіх дарог. І гэтыя дарогі фактычна не абслугоўваюцца жыллёва-камунальнай гаспадаркай, на іх не выдзяляюцца грошы.
„Як вынікае з папярэдніх адказаў мясцовых уладаў, у горадзе ёсць шэраг дарог, праездаў і пешаходных сцяжынак, якія не стаяць на балансе камунальных службаў, і ў той жа час, яны стаяць на ўліку ў гарадскім выканаўчым камітэце як безгападарчыя“, – дадаў палітык.
Беларускае Радыё Рацыя