Безгаспадарнасць баранавіцкіх уладаў



Баранавіцкія ўлады дзейнічаюць па прынцыпе: сам не гам і нікому не дам. Гэта тычыцца 10 гектараў тарфяніка паміж Лядовым палацам і вуліцай Дамашэвіцкай. Калісьці людзі там садзілі бульбу, буракі і нават зерневыя. Участак быў акуратным. 4 гады таму ўлады забаранілі там садзіць і зямля прыйшла ў запусценне, кажа грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус:

Сёння там расце чартапалох ц два метры ростам. Колькі я звяртаўся ў гарвыканкам і аблвыканкам, каб касілі траву, яе падпальваюць увесну, восенню. Адказваюць: Вашы факты не пацвярджаюцца, спадар Чарнавус. А ўчора гэтую траву падпалілі, дык такое вогнішча гарэла. Штогод, калі ўжо загараецца тарфянік, дык яны тушаць.

Гэты ўчастак паказвае не толькі безгаспадарнасць мясцовых уладаў, ён стаў небяспечным для людзей. Там да нядаўняга часу былі не закрыты каналізацыйныя люкі. Адзін так і застаўся не закрытым. Даймаюць і пажары, калі гарыць сухая трава.

Беларускае Радыё Рацыя