Бежанка з Барыспаля: Адразу вернемся, думак застацца ў Еўропе не маем



Ва Украіне больш двух тыдняў ідзе вайна, развязаная краінай-агрэсарам Расеяй. Больш двух мільёнаў украінцаў апынуліся ў бежанстве на Захадзе. Яны пакінулі свае дамы і ўсё нажытае дабро, якое рабуюць расейскія акупанты на занятых імі тэрыторыях. Найбольшая колькасць бежанцаў апынулася ў Польшчы.

Тут іх сустрэлі з цеплынёй і гатоўнасцю дапамагчы. Украінцы вельмі ўдзячны кіраўніцтву Польшчы і людзям, якія аказалі патрэбную дапамогу, кажа бежанка з Барыспаля Ала Ярмолава:

– І я вельмі ўдзячна Польшчы, якая вельмі добра нас прыняла ад з самага пачатку, ад граніцы з Украінай. Мы другі дзень тут і я на радасцях не магу перадаць усім палякам, якія турбуюцца пра нас.

Жанчына ўпэўнена ў сіле сваёй арміі і ў перамозе. Яна адразу вернецца дамоў пасля таго, як з роднай зямлі прагоняць расейскіх акупантаў:

– Адразу вяртаемся, думак застацца тут, у Еўропе не маем. Дакладна ме пераможам і адолеем ворага, я ў гэтым не сумняюся. Таму што мне ёсць куда вяртацца, да каго вяртацца і ёсць чым заняцца.

А яшчэ Ала Ярмолава спадзяецца на тое, што беларускія войскі не ўвойдуць ва Украіну, бо украінцы нічога дрэннага не зрабілі беларусам. А яшчэ беларусы павінны зразумець, што Расея нясе зло і цемру, з якім зараз ёсць магчымасць разам скончыць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя