Безвізавае Берасце цяпер і па-польску
На відэахостынгу YouTube з’явіўся польскамоўны ролік прысвечаны безвізаваму рэжыму ў турысцка-рэкрэацыйнай зоне Берасце. Ініцыятарамі стварэння відэа візітоўкі выступіла Упраўленне спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкама.
Кажа загадчык сектара спорту і турызму дзяржаўнай ўстановы Дзяніс Нікіцюк:
— Вялікая рэкламная кампанія, якую мы цяпер скампанавалі. Яна праходзіць праз дыпламатычныя місіі, праз усе сувязі, якія ёсць у нас за мяжой, у тым ліку СМІ, каб тлумачыць замежнікам правілы ўезду. Каб яны ўяўлялі сабе, як працуе гэтая схема, і што ёсць рэгіёны. У якія яны могуць прыехаць без візы.
Акрамя польскамоўнай версіі візітоўкі, таксама ёсць рускамоўны і англійскамоўны варыянт.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
