Білборды з напамінам пра палітвязняў ля беларускай мяжы



Каля ўсіх буйных аўтамабільных памежных пераходаў на тэрыторыі Польшчы, на мяжы з Беларуссю,  з’явіліся білборды з выявамі беларускіх палітычных вязняў. Яны ўсталяваныя сябрамі грамадзянскай ініцыятывы „Свабоду Мікалаю Статкевічу ды ўсім палітвязням”.

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітычных зняволеных: экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, а таксама Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч ды Арцём Пракапенка. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра ціск на іх, а таксама пра пагаршэнне ўмоваў іх утрымання.

Bobrowniki_710

Sokolka_156_710

Sokolka_159_710 (2)

Беларускае Радыё Рацыя

Фота statkevich.org