«Біржа ідэй» для актыўных
Сканчаецца прыём заявак на навучальны курс „Біржа ідэй” для актывістаў Берасцейшчыны. Прыняць удзел у ім могуць людзі любога ўзросту і з рознымі захапленнямі, а галоўным патрабаваннем з’яўляецца жаданне зрабіць месца, у якім жывеш, больш камфортным, даступным і прываблівым. Падрабязней кажа прадстаўнік арганізатараў мерапрыемства Алена Каховіч з агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”:
– Яны спачатку падаюць ідэі, якія хочуць рэалізаваць. Пасля ўсе ідэі ідуць на галасаванне. Лепшая ідэя, якая выйграе, атрымае невялікія сродкі на яе рэалізацыю. Такім чынам, удзельнікі змогуць рэалізаваць сябе як валанцёры і падрыхтавацца да вялікай справы.
Прыём заявак на навучальны курс сканчваецца 7 лютага апоўначы. Падаць заяўку і даведцца больш пра ўмовы ўдзелу ў „Біржы ідэй” можна на афіцыйнай старонцы „Дзедзіч” у інтэрнэце.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце