Біскуп Юры Касабуцкі не выключае крымінальнай справы супраць сябе
Біскуп Юрый Касабуцкі, намеснік Тадэвуша Кандрусевіча, не выключае, што супраць яго і прэс-сакратара БПЦ Сяргея Лепіна могуць распачаць крымінальную справу.
«Не выключаю, што неўзабаве да пераліку катэгорый людзей, якія сядзяць за кратамі, будуць далучаныя і святары, біскуп… Рэпрэсіі трываюць, працягваюцца допыты, і магчыма распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да мяне і айца Сергія. Я гатовы…»
Днямі Генпракуратура вынесла папярэджанне святарам за крытыку знішчэння народных мемарыялаў памяці Рамана Бандарэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя