Біёлаг Алесь Спіцын вучыў гарадзенцаў лекавацца зёлкамі
Біёлаг Алесь Спіцын вучыў гараденцаў лекавацца зёлкамі. На гарадзенскіх курсах “Мова Нанова” адмысловец распавёў пра добрыя лекі ў восеньскае і зімовае надвор’е.
– Важны момант, што пачынаць лячэнні заўсёды трэба з тых лекаў, якія ёсць у нас тут, якія растуць у нас пад нагамі. У Сярэднявеччы была такая ідэя, можа быць яна крыху састарэла, але ў яе ёсць пэўны сэнс. Гэта ідэя сігнатуры. То бок тое, што Гасподзь пасяліў на гэтай зямлі, вось тое чалавеку як раз і патрэбна. І ў нас ёсць зёлкі, якія могуць замяніць высокавітамінныя расліны, нават усходнія высокавітамінныя расліны, гэта, наапрыклад, макрыца, скрыпень, які па-расейску называюць іван-чай.
Пасля сустрэчы можна было паспрабаваць розную гарбату з зёлкамі, а таксама адмысловую “Гарадзенскую гарбату”, што з’явілася ў аптэках гораду.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя