Бізнесмен Віктар Лемяшэўскі выйшаў на волю



Віктара Лемяшэўскага, уладальніка «Першай акумулятарнай кампаніі» і саўладальніка групы кампаній «1АК-GROUP», якой належыць акумулятарны завод у Берасці, адпусцілі з СІЗА пад залог, паведаміла інфармаваная крыніца.

Раней пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах на волю да суда выйшлі іншыя фігуранты справы – Святлана Лемяшэўская, галоўны бухгалтар ТАА «Белінвестгандаль-Сплаў», Сяргей Ахрамчук, былы дырэктар «Белінвестгандаль-Сплаў», а цяпер начальнік аддзела тэхнічнага развіцця, Іван Пакіслюк, намеснік дырэктара гэтага прадпрыемства.

Усе яны былі затрыманыя КДБ у канцы чэрвеня 2019 па падазрэнні ў атрыманні і дачы хабару.

Нагадаем, расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Лемяшэўскага і кіраўнікоў даччынай кампаніі па даручэнні Лукашэнкі вядзе Генпракуратура.

Віктар Лемяшэўскі – не толькі заснавальнік скандальнага акумулятарнага завода ў Берасці, але і член Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

kp.by

Фота tut.by