Бізнэсовец Кірыл Валошын звярнуўся да беларускіх медыкаў
Бізнэсовец Кірыл Валошын, сузаснавальнік Tut.by і Hoster.by, звярнуўся да беларускіх медыкаў на Facebook і заклікаў іх «парушыць маўчанне».
Валошын заяўляе, што не павінна быць так, каб пра рэальную сітуацыю з колькасцю хворых, тэстаў на COVID-19 або колькасцю даступных медычных масак ведаюць толькі сем’і, калектывы і ананімныя Telegram-каналы, а «ўлады і Міністэрства здароўя не робяць належных захадаў, а пры гэтым яшчэ і экспартуюць маскі ў Расею і Нямеччыну».
Валошын заклікае медыкаў пісаць звароты ў Міністэрства аховы здароўя, адміністрацыю Лукашэнкі і пракуратуру, а выдаткі на юрыдычную падрыхтоўку зваротаў абяцае ўзяць на сябе. «Давайце разам выкараняць гэты афрыканска-саўковы падыход улады да нашай медыцыны», – напісаў Валошын.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com