БХД хоча прыцягнуць паклёпнікаў да адказнасці



„Нягледзячы на моцны інфармацыйны ціск, Беларуская хрысціянская дэмакратыя працягне і узмацніць свае сацыяльныя і мясцовыя кампаніі”, – кажа адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Але не можа не адрэагаваць на тыя паклёпніцкія матэрыялы, якія з’явіліся ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнеце:

– Мы расцэньваем гэты факт, як парушэнне артыкула 188 часткі 2 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Будзем падаваць дзве падрыхтаваныя заявы ў генеральную пракуратуру па відэаматэрыялу на Беларусь 4 пра Аляксея Шчадрова, быццам там праз гэта неяк адмываюцца грошы. Таксама два сайты dal.by i predateli.com, якія за апошнія месяцы найбольш актыўна дыскрэдытуюць хрысціянскіх дэмакратаў, іх лідараў і тую дзейнасць, якую мы вядзем.

„Мы хочам прыцягнуць паклёпнікаў да адказнасці, а таксама правесці тэст для беларускіх уладаў, – наколькі мяняецца ў бок законнасці і дэмакратычнасці сітуацыя ў краіне, аб чым прадстаўнікі гэтых ўладаў увесь час заяўляюць сваім заходнім калегам”, – дадаў Дзяніс Садоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск