БХД ладзіць трэнінг па лічбавай бяспецы



ТРЭНІНГ ПА ЛІЧБАВАЙ БЯСПЕЦЫ „1984 – ЯК АБАРАНІЦЬ СЯБЕ АД ПАЛІЦЫІ ДУМКІ”

Ініцыятыва БХД „Беларуская салідарнасць” сумесна з Каардынацыйнай радай пры падтрымцы чат-бота „Рух Большасці (https://t.me/Dvizh_Bot_Channel)” запрашае на першы афлайн семінар у Варшаве з Мікалаем Кванталіяне ў рамках адукацыйнай праграмы для моладзі.

Падчас трэнінгу, будуць абмеркаваныя асноўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларускія карыстальнікі ў Беларусі і за яе межамі ў 2022 годзе.

Праграма трэнінгу:

  • Базавыя чэк-лісты – для тых хто працягвае працу знаходзячыся ў Беларусі
  • Бяспечная камунікацыя ў месэнджэрах
  • Ці варта давяраць месэнджэру тэлеграм
  • Выкарыстанне інструментаў ананімнасці і бяспекі (TOR, VPN)

Трэнінг будзе праходзіць у афлайн фармаце ў Варшаве. Падчас трэнінгу можна ўсталяваць на свае прылады правераныя праграмы для забеспячэння бяспекі.

Дата: 18.06.2022 (субота)
Час: 11.00-15.00
Рэгістрацыя: https://forms.gle/3ELjqZTcYkTQve91A

Пасля рэгістрацыі будзе даслана запрашэнне з адрасам правядзення трэнінгу.