БХД у Паставах
На выходных сустаршыня БХД Павел Севярынец разам з сябрамі Руху салідарнасці „Разам” наведаў Паставы, дзе павіншаваў з 91-годдзем вязня сталінскага ГУЛАГа Антона Фурса, правёў прэзентацыю рамана „Беларусалім” і кніг пра БХД.
Частка ўдзельнікаў вандроўкі арганізавала пошук магілы аднаго з лідараў міжваеннай БХД Адама Дасюкевіча на старых пастаўскіх могілках. Пошукі будуць працягнутыя.
У сустрэчах узяў удзел сябра Нацыянальнай Рады БХД Анатоль Лоўкіс (Лынтупы).
Паводле bchd.info
