БХД вырашае „хворыя” пытанні Віцебска
Зварот, які тычыцца якасці медыцынскага абслугоўвання, накіравала мясцовым уладам у Віцебску абласны каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.
Таццяна Севярынец (Фота bchd.info)
У прыватнасці, яна пытаецца ў чыноўнікаў, чаму на 2016 год на будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Поўдзень-7 вылучылі толькі 300 мільёнаў рублёў:
– Зараз пачаўся чацвёрты этап у нас за якасную медыцыну і зноўку канешне збіраем подпісы. Ужо крышачку перайначылі зварот – там абвастрылі нейкія пытанні. Мы збіраем такія медыцынскія гісторыі таксама.
З дапамогай кампаніі „За якасную медыцыну для ўсіх” у Віцебску паступова вырашаюцца балючыя пытанні і праблемы медыцыны, адзначае Таццяна Севярынец.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя