БХД запрашае далучыцца да ўпарадкавання „Курапатаў”
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашае 7-га лістапада далучыцца да ўпарадкавання мемарыяльнага комплексу „Курапаты”, на тэрыторыі якога ў 1937-1940 гадах былі забітыя дзясяткі тысяч ахвяраў камунізму. Сёння тэрыторыя Курапатаў занядбаная, на касцях бязвінна забітых валяецца смецце, растуць хмызнякі, а памятныя крыжы апаганьваюцца.
„Увекавечванне памяці – абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі. Курапаты – гэта святыня беларускага народу, месца пакутніцтва, жалобы і смутку, параўнальная па сваіх маштабах з Асвенцымам, ” – заклікаюць арганізатары акцыі.
Збор жадаючых далучыцца да яе – заўтра апоўдні ў Зялёным Лузе ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя