Блогер Эдуард Пальчыс: запрашаю на Дзень Волі ў Гародню
Адзін з арганізатараў БНР-100 ў Менску блогер Эдуард Пальчыс запрашае ўсіх беларусаў на свята ў Гародню.
– 100 год таму менавіта ў Гародні было першае адзначэнне Дня Волі, і атрымліваецца, што праз 100 год першага адзначэння мы зноў вяртаемся ў Гародню і гэта вельмі сімвалічна і вельмі файна.
РР: Вы думаеце, шмат менчукоў ці людзей з іншых гарадоў прыедзе?
– Мы спадзяемся. Калі яны не прыедуць, то яны напэўна прапусцяць вельмі добрую імпрэзу. Бо гэта вельмі файная пляцоўка, гэта каралеўскі горад, другая сталіца БНР. Калі ў Менску нас “паслалі” на Бангалор і ў іншыя месцы, якія ня вартыя такой імпрэзы. То гэта больш годнае месца, куды больш прывабная пляцоўка ў абставінах гэтага году.
Да гарадзенскіх арганізатараў далучылася цэлая каманда, якая працавала над святам ў Менску ў 2108 годзе. Плануецца, што будзе свята, дзе выступяць зоркі беларускага року, а таксама будзе арганізаванае Свята для ўсіх беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя