Блогер Шэры Кот: Адказваю ўсім, хто ўказвае свой адрас



Ліст №6 ад блогера Шэры Кот (Зміцер Казлоў) быў напісаны ў апошні дзень 2020 года – 31.12.2020 года.

На фота: Ворша, 23 лістапада 2018 год, адкрыццё выставы „Лісты палітвязняў з 1996 года да нашых дзён”. Блогер Шэры Кот здымае стрым. Выступае праваабаронца, былы палітвязень Алесь Бяляцкі. 

Шэры Кот піша:

Уважліва сачу за тым, што адбываецца ў краіне. Думаю, што да 9 жніўня людзі і самі ад сябе такога не чакалі, тым больш, што ніхто не мог уявіць, колькі і ў якім фармаце будуць праходзіць сацыяльна-палітычныя працэсы ў краіне. Вельмі добра, што звяртаецеся ў СМІ, а то некаторыя  пішуць, што пра мяне мала інфармацыі і па блогерах наогул, хаця і пішу вельмі шмат лістоў і адказваю ўсім, хто ўказвае свой адрас. За снежань толькі 130 лістоў напісаў, атрымаў нашмат менш, у цэлым лістоў было мала наогул. Са СМІ таксама думаў звязацца, пісаў у рэдакцыю “Брестской газеты“  да таго часу пакуль яны не зачыніліся (4 лісты), у рэдакцыю “Новага часу” (таксама 4 лісты), 1 ліст у рэдакцыю “Беларусь и рынок” , але ніякай інфармацыі, што дайшло хоць што-небудзь, зваротнай сувязі няма.  (…) Здароўе пакуль у парадку, не падводзіць, але і больш яго тут не становіцца”.

 Адрас для ліставання: Казлоў Дзмітры Алегавіч 220030 вул.Валадарскага 2, СІЗА -1, к.63 г.Мінск.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя