Блогер Шэры Кот – на сутках у аршанскім ІЧУ



Пра тое,  што блогер Дзмітрый Казлоў, які жыве ў мястэчку Барань пад Воршай, адбывае арышт, прысуджаны яму за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі з Расеяй, паведаміў тэлеграм-канал “Еўрапейскай Беларусі”.

Паводле звестак аднадумцаў, блогер быў затрыманы яшчэ 26-га снежня, але невядома, на які тэрмін: на суды ў Менск Дзмітрый Казлоў не ездзіў.

Чарговы суд у Менску прызначаны на 10-га студзеня 2020-га году. Не выключана, што да гэтага часу яго будуць трымаць за кратамі ў Воршы. 

Дзмітрый Казлоў не мае блізкіх сваякоў, жыве адзін, і сяброў устрывожыла, што ён ужо некалькі дзён не выходзіць на сувязь. Тое, што блогер, вядомы пад нікам “Шэры Кот”, не прыехаў на ўчорашнюю акцыю ў Менск, змусіла аднадумцаў актыўна заняцца ягонымі пошукамі.  Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” высветлілі, што  Дзмітрый Казлоў знаходзіцца ў аршанскім ізалятары часовага ўтрымання.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск