Блогер супраць журналіста



Беларуская асацыцыя журналістаў” разам з праектам HrodnaMediaRoom правялі ў Гародні сустрэчу-двубой “Блогеры супраць журналістаў”, дзе журналістаў прадстаўляў рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, а блогераў – Эдуард Пальчыс.

Пра адметнасці сустрэчы распавядае адна з арганізатарак, кіраўнічка HrodnaMediaRoom Вольга Корсун:

– На прафесійнах канферэнцыях вельмі часта можна пачуць такія выразы, як новыя медыя, user generated content. І вось гэтыя развагі наконт інфармацыйных эвалюцый, падчас якіх блогеры сталі даволі моднымі. Мы вырашылі даведацца, ці сапраўды блогерства калі-небудзь зможа замяніць традыцыйную журналістыку.

Эдуард Пальчыс адзначыў на сустрэчы асаблівасці працы палітычнага блогерства:

Гэта канкурэнцыя як за аўдыторыю, так і за бюджэты. Ідэалагічна гэта таксама важна, асабліва калі мы гаворым пра палітычную журналістыку. Калі мы кажам пра прыватных журналістаў, то ў іх ёсць рэдакцыі, рэдакцыйная палітыка, нехта іх спансуе, камусьці яны належаць, і гэта, безумоўна, рамкі.

Сустрэча сабрала некалькі дзясяткаў зацікаўленых журналісцкімі справамі і палітычным жыццём у краіне гарадзенцаў рознага ўзросту.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня