Блогер заклікае прытрымлівацца мераў бяспекі на акцыі
Прытрымлівацца мераў бяспекі ў часе штотыднёвай нядзельнай акцыі заклікае блогер, адзін з лідараў пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага завода Аляксандр Кабанаў.
Ужо сёння, 10 траўня, у Берасці адбудзецца чарговая сустрэча «кармлення галубоў», – распавёў грамадскі дзеяч:
– Пры каронавірусе адназначна твары павінны быць абароненыя, людзі павінны быць у масках і захоўваць дыстанцыю, дэзынфекцыю. Гэта ўсё павінна быць.
Наконт затрыманняў. Я не думаю, што яны будуць хапаць усіх запар. Не ведаю, чым усё можа закончыцца, калі будзе чалавек 300-400.
Як адзначыў Аляксандр Кабанаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў могуць чарговы раз паспрабаваць не даць патрапіць на плошчу самым актыўным, ці ўжо пасля завяршэння мерапрыемства будуць складзеныя пратаколы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце