Блогера Андрэя Павука арыштавалі на 15 сутак па заяве ўчастковай камісіі



У Акцябрскім на 15 сутак арыштаваны вядомы блогер, стваральнік супольнасці ў сацыяльных сетках «Рудабельская паказуха» Андрэй Павук.

Міліцыя абвінаваціла яго ў дробным хуліганстве на падставе заявы членаў участковай камісіі вёскі Гаць Акцябрскага раёна. Яны сцвярджаюць, што Павук на выбарчым участку перашкаджаў ім раскладваць бюлетэні і дэзынфікаваць кабінкі для галасавання.

Сёння пад Гомелем у прамым эфіры быў затрыманы блогер-фермер Юрый Ганцэвіч, які раней балатаваўся на пасаду прэзідэнта. 7 жніўня ён вёў прамы эфір з поля, дзе разважаў аб парадку на зямлі і на іншыя тэмы. У гэты час да яго падышлі супрацоўнікі АМАПа і міліцыі, якія запрасілі яго прайсці ў дом для вобшуку. Вобшук праводзіцца ў межах нейкай крымінальнай справы за абразу супрацоўніка міліцыі. Што цяпер з фермерам – невядома.

БелаПАН