Блогера Сяргея Пятрухіна зноў выклікаюць у міліцыю



Берасцейскага блогера і праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода чарговы раз выклікаюць у міліцыю. На руках у яго позва аб яўцы ў аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна Берасця на 16:00 26 кастрычніка.

Падрабязней кажа сам Сяргей Пятрухін:

— Я гэта звязваю з тым, што мяне хочуць зноў прыкрыць, бо мы з Кабанавым зрабілі кіно, дзе запрасілі прыйсці на плошчу чынавенства, замміністра, каб паразмаўляць пра завод, таму што яны не даюць адказаў на пытанні.

Сяргей Пятрухін — блогер, які ў сваіх сюжэтах асвятляе тэму будаўніцтва акумулятарнага завода „АйПаўэр”. За ўдзел у штонядзельных акцыях пратэсту пад агульнай назвай „кармленні галубоў”, ён неаднаразова быў пакараны штрафамі і арыштамі. Сілавікі і суды разглядаюць падобныя пратэсты грамадзян як незаконныя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце