Блогера Сяргея Пятрухіна зноў выклікаюць у міліцыю
Берасцейскага блогера і праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода чарговы раз выклікаюць у міліцыю.
На руках у яго позва аб яўцы ў аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна Берасця на 16:00 26 кастрычніка.
Падрабязней кажа сам Сяргей Пятрухін:
– Я гэта звязваю з тым, што мяне хочуць зноў “прыкрыць”, за тое, што мы кіно зрабілі з Кабанавым, дзе запрасілі прыйсці на плошчу чsнавенства. Каб паразмаўляць, бо яны не даюць адказаў на пытанні.
Сяргей Пятрухін – блогер, які ў сваіх сюжэтах асвятляе тэму будаўніцтва акумулятарнага завода „АйПаўэр”. За ўдзел у штонядзельных акцыях пратэсту пад агульнай назвай „кармленні галубоў”, ён неаднаразова быў пакараны штрафамі і арыштамі. Сілавікі і суды разглядаюць падобныя пратэсты грамадзян як незаконныя.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.