Блогеру Дзянісу Рудзевічу вярнулі абсталяванне
Дзяніс Рудзевіч — блогер з Ліды, адзін з аўтараў канала «Ліда для Жыцця» — паведаміў, што дамогся таго, каб яму вярнулі абсталяванне, якое забралі ў міліцыю падчас мінулагодніх летніх акцый.
Распавядае Дзяніс Рудзевіч:
– Знаходзячыся летам на “сутках” я напісаў заяву, каб мне вярнулі абсталяванне, канфіскаванае 19 червеня. Нядаўна прыйшоў адказ з УУС Ленінскага раёна Гародні, што я магу прыйсці і забраць сваё абсталяванне. Я звярнуўся з гэтай паперай і мне вярнулі ўсё абсталяванне. Тэлефон разбіты, а ўсё астатняе ў рабочым стане.
Па словах Дзяніса Рудзевіча, пасля затрымання летам мінулага году яго пратрымалі за кратамі больш за месяц, пасля чаго ў яго з’явіліся праблемы з сэрцам, а таксама ён перанёс каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня