Блогера Круткіна аштрафавалі
Блогеру Круткіну, які адбывае арышт у Полацку, прысудзілі штраф у Менску.
Як паведамляе сайт «Вясны», у судзе Маскоўскага раёна Менска разглядалася адміністрацыйная справа блогера і актывіста з Полацка Алеся Круткіна.
Нагадаем, што полацкі блогер Алесь Круткін быў затрыманы 28 лістапада і на наступны дзень пакараны судом Полацкага раёна 15 суткамі арышту. Яго пакаралі толькі за тое, што ён перапосціў у сацсетках інфармацыю з заклікам прыйсці на мітынг падчас выбараў.
Алесь Круткін да гэтага часу знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў. Сёння яго судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 16 лістапада. Суддзя Віктар Казак правёў пасяджэнне без падсуднага, адсутнічаў і сведка-міліцыянт. Прысуд – штраф памерам 50 базавых велічынь.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vk.com