Бойка на нажах сярод вучняў Пермі



У пермскай школе ў Расеі падлеткі біліся нажамі, пацярпелі 13 чалавек: школьнікі і настаўніца. Спачатку паведамлялася, што на школу напалі “двое невядомых у масках і з нажамі”. Пасля стала вядома, што бойка адбылася паміж падлеткамі, у якіх былі нажы. Іх спрабавалі разняць іншыя школьнікі і настаўнікі, таму і атрымалі раненні. Адна з настаўніц і 16-гадовы школьнік знаходзяцца ў цяжкім стане, ім робяць аперацыі.

Як інфармуе ria.ru, падазраваныя затрыманыя. Канфлікт адбыўся падчас урока з-за асабістай непрыязнасці. Крымінальную справу пачалі па артыкуле “замах на забойства двух і больш асоб”.

Фота ria.ru