Больш за тысячу вайскоўцаў прымуць удзел у вучэнні з транспартнымі войскамі
Вучэнне з транспартнымі войскамі пройдзе ў Беларусі 27-29 жніўня, у ім возьмуць удзел у тым ліку прызваныя з запасу вайскоўцы, паведамляе Міністэрства абароны.
„Камандна-штабное вучэнне пройдзе на трох палігонах і двух участках мясцовасці. Да ўдзелу прыцягваецца больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу, у тым ліку вайскоўцы, прызваныя з запасу, каля 200 адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі”, – праінфармавалі ў Мінабароны.
Падчас вучэння плануецца адпрацаваць увесь комплекс задач транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл.
