Больш за 10 гадоў Базыльянскі кляштар ў Воршы без даху



Кляштар перададзены праваслаўнай царкве, і ўжо з 2004 году, стаіць без даху. На першым паверху ў некаторых месцах з’явілася тынкоўка – але ў чым сэнс такой рэстаўрацыі не зусім зразумела – магчыма замазваюць самыя пашкоджаныя месцы.

IMG_5536

IMG_5537 Базыльянскі кляштару ў Воршы унікальны помнік архітэктуры. На сённяшні дзень ён перададзены Праваслаўнай царкве, каля яго пабудаваная драўляная праваслаўная капліца з характэрнай “цыбулінай”. У 1758-74 гадах храм быў узведзены ў цэнтры Воршы на правым беразе ракі Аршыцы ў стылі Віленскае барока. Першапачаткова гэта была ўніяцкая царква Апекі Маткі Боскай. Побач знаходзіліся жылыя корпусы кляштара базыльянаў.  IMG_5538

На фота: Базыльянскія муры, кастрычнік 2015 IMG_5539

Пасля адмены Уніі і храм, і кляштар былі перададзеныя праваслаўным – там размясціўся праваслаўны мужчынскі Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. Царква стала называцца Свята-Пакроўскай. IMG_5540

Саракаметровы будынак храма ўзарвалі напрыканцы 60-ых гадоў. Аршанцы памятаюць, як гэта было, і сцвярджаюць, што нават у выглядзе руінаў царква выглядала велічна і пакідала моцнае ўражанне. Знос царквы шырока амяркоўваўся ў Воршы напрыканцы 60-ых – нават у Льнокамбінацкім радзільным доме, у той час, калі мяне нарадзіла маці.

Паліна Сцепаненка, Беларуская Радыё Рацыя