Больш за 100 чалавек звольніліся з менскага АМАПу



Пасля выбараў з менскага АМАПу звольніліся больш ста чалавек. Прадстаўнік ініцыятывы BY_POL , якая аб’ядноўвае беларускіх сілавікоў, што звольніліся, Ігар Лобан расказаў пра сітуацыю пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле яго слоў, агулам звольніліся каля ста супрацоўнікаў менскага АМАПу. У жніўні – 16 чалавек, у верасні – 25, у кастрычніку – больш за 30 і столькі ж у лістападзе.

“Можна казаць пра тое, што ў АМАПе ідзе “браджэнне” і людзі звальняюцца. На іх месца прымаюць новых людзей, то бок склад абнаўляецца”, – сказаў Лобан у праграме “Вот Так” на тэлеканале “Белсат”.

Днямі ініцыятыва BY_POL апублікавала відэа, знятае сілавікамі 23 жніўня, калі Лукашэнка выйшаў да ачаплення АМАПу каля Палаца незалежнасці. На відэа байцы смяюцца, калі бачаць Лукашэнку з аўтаматам. 

 Беларускае Радыё Рацыя